banner1 banner1 banner1

13.05.2008

У Бабруйску пачалі шыць вопратку з абаронай ад мабільнікаў 10

16:22, — Грамадства

Бабруйская швейная фабрыка"Славянка" пачала выраб школьнай формы, якая абараняе ад выпраменьвання сотавых тэлефонаў.

Для пашыву формы, якая таксама будзе экспартавацца ў Расею, выкарыстоўваецца спецыяльная імпартная тканіна. Да школьнага сезону плануецца пашыць 20 тыс. такіх касцюмаў. Спробныя партыі вопраткі пад брэндам SLV ужо трапілі ў продаж, паведамляе «Телеграф».

Касцюмы пад брэндам SLV ужо патрапілі ў рознічную сетку Беларусі, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Па словах начальніка аддзелу маркетынгу ААТ "Славянка" Любові Кісялёвай, абаронныя ўласцівасці маюць некаторыя элементы школьнай формы, перадае "Еўрапейскае радыё для Беларусi". "У кішэню ўшываецца абаронны матэрыял. Мы правяралі, загортвалі ў яго тэлефон, ніякага выпраменьвання не назіралася", - паведаміла Любоў Кісялёва.

Выпуск навінкі дазволіла засвоіць праведзеная ў бягучым годзе мадэрнізацыя вытворчасці швейнай фабрыкі, у межах якой на прадпрыемстве было ўсталявана абсталяванне для вільготнай цеплавой апрацоўкі вырабаў, а таксама набытыя 50 імпартных швейных машын, адзначае сайт "Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі".

У сувязі з гэтым у прадпрыемства з’явіліся новыя магчымасці па працы над удасканаленнем калекцыі школьнай вопраткі, якая будзе працягнутая ў гэтым годзе. Да прыкладу, пры вырабе спартовых касцюмаў плануецца шырока прымяняць трыкатажныя тканіны, што палепшыць гігіенічныя ўласцівасці вопраткі, павысіць ейную камфортнасць.

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11069)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6491)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4795)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4746)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4584)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4188)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4075)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4057)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3961)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3694)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: