9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы падабаронны Эмануіла Зельцэра адрокся ад наследства Патаркацышвілі

Сваяк нябожчыка бізнесмена Бадры Патаркацышвілі, Джозэф Кей прайграў у нью-йоркскім судзе, цяжбу жонцы міліярдэра, паведаміў журналістам прадстаўнік удавы Патаркацышвілі, Інны Гудавадзе. Аб гэтым перадае карэспандэнт The Moscow Post у Нью-Йорку.

Кей прызнаў у судзе, што не меў права заяўляць, што з’яўляецца выканаўцам завяшчання без адпаведнага рашэння суда.

Акрамя таго, Кей пагадзіўся з тым, што дакументы, прадстаўленыя ягоным адвакатам Эмануілам Зельцэрам, не маюць юрыдычнай сілы ў адносінах маёмасці Патаркацышвілі.

Як ужо раней пісаў The Moscow Post, Гудавадзе абвінаваціла Джозэфа Кея і адваката Эмануіла Зельцэра ў тым, што яны падрабілі завяшчанне нябожчыка з мэтай узяць пад кантроль увесь бізнес грузінскага прадпрымальніка. Наследства Патаркацышвілі, па розных адзнаках, складае $8-12 млрд.

Амерыканскі адвакат Зельцэр у цяперашні час знаходзіцца пад арыштам у Беларусі, дзе ён быў затрыманы мясцовым КДБ па абвінавачванні ў выкарыстанні загадзя падложных дакументаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках