banner1 banner1 banner1

13.05.2008

Ці быў галадамор на Беларусі? 4

18:32, — Гісторыя

Цi быў галадамор на Беларусi? Гэтай тэме была прысьвечаная мiжнародная навуковая канфэрэнцыя, якая на мiнулыя выходныя адбылася ў Менску. Сустрэча беларускiх i ўкраiнскiх гiсторыкаў была прысьвечана гадавiне Барысаўскага галоднага бунту.

Тэматыка галадамору на Беларусi практычна нiяк не дасьледаваная ў беларускай гiстарыяграфii й не прадстаўленая ў СМI. Тым часам у суседняй Украiне на дасьледаваньне гэтай тэматыкi накiроўваюцца велiзарныя сродкi. Арганiзатары канфэрэнцыi, чальцы сэкцыi Мэмарыял пры Беларускiм добраахвотным таварыстве аховы помнiкаў гiсторыi й культуры маюць намер узьняць цiкавасьць да гэтага гiстарычанга факту ў беларускай гiсторыi й распачаць дыскусiю на гэтую тэму.

«Гэтая канфэрэнцыя была першым крокам у дадзеным накiрунку. Гэта першая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўвалася гэтае пытаньне. Мы спадзяемся, што такiм чынам пакладзены пачатак разьвiцьця i ўвагi гэтай тэмы», -- паведаміла “Польскаму радыё” галоўная арганiзатарка канфэрэнцыi Надзея Сычугова.

Удзельнiкi канфэрэнцыi наведалi таксама Барысаў i мясьцiны, зьвязаныя з падзеямi галоднага бунту 1932 году. Выступленьне барысаўчан супраць абмежаваньня выдачы харчаваньня было жорстка разагнанае мясцовымi ворганамi ўлады, а яго ўдзельнiкi пакараныя. Дасьледаваў гэтую тэму эмiгранцкi гiсторык Юрка Вiцьбiч.

“Нагодай для барысаўскага галоднага бунту было тое, што былi значна зьменшаныя нормы выдачы харчаваньня. Яны дайшлi да таго, што можна было iх параўноўваць з нормамi ў блякадным Ленiнградзе, гэта 200 грамаў хлеба для рабочых на дзень. А дзецi й iншыя чальцы сям"i ўвогуле пазбаўлялiся гэтай нормы. Людзям проста не было чаго есьцi. Жанчыны-мацi першымi пачалi гэты бунт, якi адбыўся ў горадзе Барысаве. Людзi намагалiся захапiць хлебную лаўку й сховiшча хлеба. Гэтая сытуацыя трывала два-тры днi, потым да iх далучылiся мужчыны, i гэта прыняло даволi арганiзаваную форму барацьбы супраць улады. Гэты бунт быў жорстка падаўлены. Юрка Вiцьбiч пiша пра 200 расстраляных, 1200 высланых у Сiбiр”, -- кажа Сычугова.

Сталiнская "рэвалюцыя зьверху" выклiкала моцны супрацiў сялян i рабочых, якi набываў нярэдка даволi радыкальныя формы. Вынiшчэньне сялянства ў 30-ыя гады - гэта спроба лiквiдацыi беларускага народу - гаворыць старшыня сэкцыi "Мэмарыял" Вячаслаў Сiўчык.

“Гвалтоўная калектывiзацыя й масавыя рэпрэсii супраць беларускага сялянства былi спробай вынiшчэньня беарускай нацыi. Аднак бальшавiкi ня здолелi гэтага зрабiць, але наступствы гэтых трагiчных падзеяў уплываюць i на сёньняшнiя рэалii. Гэты пэрыяд - адна зь белых плямаў у гiсторыi беларускага гароду. Практычна, кожны беларусы праз сваякоў вымушаны сустракацца з наступствамi тых падзеяў. Гэта былi адны з самых страшных падзеяў у нашай гiсторыi. Нават за апошнiя 20 гадоў, калi, здавалася, можна было i пiсаць, i казаць, пра гэта было мала iнфармацыi. Вельмi патрэбна, каб хоць некалькi гiсторыкаў зацiкавiлiся гэтым пэрыядам i пачалi яго дасьледаваць. Менавiта дзеля гэтага мы праводзiлi канфэрэнцыю”, -- паведаміў Вячаслаў Сіўчык.

У канфэрэнцыi ўзялi ўдзел украiнскi гiсторык i публiцыст Раман Кабачый, журналiстка, загадчыца аддзела гiсторыi ў агульнаўкраiнскай газэце "Украiна молода", аўтарка канцэпцыi па стварэньнi Музэю галадамору ў Кiеве Яраслава Музычэнка. Зь беларускага боку выступалi гiсторыкi Iгар Кузьняцоў, Якаў Басiн, Iрына Раманава. Вынiковыя матэрыялы канфэрэнцыi пабачаць сьвет адным выданьнем.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11657)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6813)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5315)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4903)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4291)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4228)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4146)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4072)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3819)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3373)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: