banner1 banner1 banner1

14.05.2008

ЦВК не будзе дэмакратызаваць выбарчы працэс важная навіна 18

9:37, — Палітыка

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала на прапановы па ўдасканаленню выбараў, падрыхтаваныя ўдзельнікамі кампаніі “За Свабодныя выбары”, ініцыяванай Рухам “За Свабоду”.

У лісце старшыні ЦВК Беларусі паведамляецца, што прапанаваныя экспертамі кампаніі праекты пастаноў паўтараюць пастановы пра тлумачэнні выбарчага заканадаўства, якія прымаліся ЦВК раней. Да таго ж, шэраг прапаноў утрымлівае палажэнні, якія, на думку старшыні ЦВК, з’яўляюцца новымі нормамі, патрабуючымі зменаў у Выбарчым Кодэксе, што ЦВК рабіць не мае права, бо “з’яўляецца правапрымяняльным органам”. Што тычыць прапанаванага дэмакратычнымі палітыкамі парадку выкарыстання СМІ пры агітацыі, то, на думку Лідзіі Ярмошынай, ён не дазволіць рэалізаваць права доступу кандыдатаў на тэлебачанне і радыё, бо ў прапанове адсутнічае механізм размеркавання эфірнага часу паміж кандыдатамі.

– Мы бачым, што ў лісце Ярмошынай шмат няпраўды. Яго нават цяжка каментаваць. Напрыклад, чаму сябры камісіі не могуць падпісаць выбарчыя бюлетэні? У чым праблема? Прычым тут выбарчы Кодэкс? Мы за аснову бралі ранейшыя пастановы ЦВК, у якія ўносілі нашы прынцыповыя дадаткі. Гэта агульная схема працы. Напрыклад, у пастанову аб назіранні мы прапанавалі такі сказ: “Назіральнік мае права назірання за працэсам падліку галасоў”. З чым тут нельга пагадзіцца? – задаецца пытаннем намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.

Віктар Карнеенка зняпраўджвае словы Лідзіі Ярмошынай пра тое, што прапановы дэмсілаў патрабуюць зменаў у Законе.

– Нашы прапановы не патрабуюць зменаў у Выбарчым кодэксе, на што наракае Ярмошына. Тым часам сама ЦВК раней сваімі пастановамі часцяком звужала правы тых жа назіральнікаў, прапісаныя ў законе. Наконт эфірнага часу ў электронных СМІ. Мы як раз прапануем пашырыць магчымасці кандыдатаў выступаць па радыё і тэлебачанню, – каментуе ліст старшыні ЦВК Віктар Карнеенка.

Напрыканцы свайго паслання Лідзія Ярмошына заяўляе, што ў правядзенні дыскусіі паміж ЦВК і ініцыятарамі кампаніі “За Свабодныя выбары” па пытаннях удасканалення практыкі прымянення Выбарчага заканадаўства няма ніякай неабходнасці. Да таго ж, такое мерапрыемства, па словах Ярмошынай, не прадугледжвае рэгламент працы Центрвыбаркама. То бок, ЦВК адмаўляецца ад абмеркавання захадаў па дэмакратызацыі выбарчага працэсу.

На думку Віктара Карнеенкі, кіраўніцтву Беларусі не патрэбна ніякіх дыскусіяў. Улады не зацікаўленыя ў дэмакратызацыі выбараў і чыноўнікі не збіраюцца прыводзіць іх да нейкіх агульнаеўрапейскіх стандартаў.

Тым не менш, лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што нават у такіх выбарах апазіцыі трэба ўдзельнічаць.

Напісаць каментар (18)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11660)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6817)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5318)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4904)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4293)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4228)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4146)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4072)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3819)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3377)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: