10 чэрвеня 2026, Серада, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль справаздаўся: 1,5 тысячы крымінальных справаў за год

Каля паўтары тысячы крымінальных справаў было ўзбуджана ў 2007 годзе органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Аб гэтым паведаміў пад час выступу ў "парламенце" дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Сяргей Бараноўскі.

Пра гэта паведаміў пад час выступу ў парламенце дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Сяргей Бараноўскі.

"Мы адышлі ад практыкі дробязных праверак і засяродзілі сваю ўвагу на цяжкіх, асабліва цяжкіх злачынствах і злачынствах карупцыйнай скіраванасці, на выяўленні злачынных груповак і арганізацый", - адзначыў С.Бараноўскі.

Па ягоных словах, органамі фінансавых расследаванняў было ўзбуджана 225 крымінальных справаў карупцыйнай скіраванасці, перадае "Інтэрфакс".

Дырэктар дэпартамента паінфармаваў таксама, што ў сферы абарачэння спірту і алкагольнай прадукцыі органамі фінрасследаванняў было арыштавана 150 тыс. бутэлек алкаголю, узбуджаны 64 крымінальныя справы, у прыбытак дзяржавы спагнана Br1,5 млрд. "27 крымінальных справаў было ўзбуджана па фактах парушэння заканадаўства, якое рэгулюе ўвоз і абарачэнне тытунёвых вырабаў, канфіскавана больш за 535 тыс. пачкаў цыгарэт", - сказаў С.Бараноўскі.

Апрача таго, па ягоных словах, "у выніку захадаў па спыненні злачынстваў у сферы нафтабізнэсу была арыштавана 921 тона нафты і нафтапрадуктаў, узбуджана 59 крымінальных справаў".

С.Бараноўскі таксама дадаў, што 93 суб'екты гаспадарання былі пазбаўлены ліцэнзіі на продаж нафтапрадуктаў.

У дадатак, дырэктар дэпартамента даклаў, што летась органамі фінрасследаванняў было ўзбуджана 578 крымінальных справаў па фактах незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках