banner1 banner1 banner1

14.05.2008

Анатоль Лябедзька: «Беларускі правіцель хворы на ўладу» 5

13:28, — Палітыка

Заяву Аляксандра Лукашэнкі аб намеры пайсьці на чацьвёрты прэзідэнцкі тэрмін пракаментаваў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, что беларускі кіраўнік у інтэрв’ю “Рэйтэр” учора заявіў: “Калі сытуацыя будзе такой, як зараз, і са мной асабіста, і ў краіне, то я, зразумела, буду балятавацца на чарговы тэрмін. Калі сытуацыя са мной і з краінай зьменіцца, то рашэньне можа быць іншым. Пакуль я здаровы чалавек, народ ня так ужо моцна мяне крытыкуе, і Захад пачынае разумець. Гэта магчыма. Разьлічвайце на горшае”.

“Гэта не навіна ня толькі для тых людзей, якія займаюцца палітыкай, але і для сярэднестатыстычнага грамадзяніна Беларусі. Пасьля таго, як Лукашэнка пайшоў на зьмены Канстытуцыі, прычым непрымальнымі мэтадамі, стала абсалютна зразумела, што беларускі правіцель хворы на ўладу. І ён яе ня выпусьціць са сваіх рук, пакуль там будзе біцца нейкі пульс. Пакуль Лукашэнка будзе сядзець на троне, ён будзе прагнуць заставацца ва ўладзе. Але ці пасуе такі азіяцкі падыход да ўлады для Беларусі? Фізычна гэта магчыма, але грамадзтвам гэта не прымаецца”, -- паведаміў Лябедзька ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што Лукашэнка ўчора таксама заявіў: “Калі рэйтынг апазыцыі сёньня на ўзроўні арытмэтычнай памылкі, ці могуць яны зьявіцца ў “парлямэнце”? Наша апазыцыя замест таго, каб працаваць з народам, едзе ў ЗША, Вялікабрытанію і Нямеччыну і просіць там грошай. На каго яны працуюць? Нашай апазыцыі трэба сёньня працаваць з нашымі грамадзянамі, прасіць у іх падтрымкі, не прасіць некалькі фунтаў стэрлінгаў у Вялікабрытаніі. Гэта карумпаваная апазыцыя”.

Гэтыя слова таксама камэнтуе старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі:

“Каб даведацца, ці падтрымлівае нас народ, трэба зрабіць толькі адзін крок — дапусьціць у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў прадстаўнікоў аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Хай яны маюць магчымасьць падліку галасоў падчас выбарчай кампаніі ў верасьні гэтага году. Наконт паездак у Эўропу — то тут у ім, напэўна, гаворыць чыстая зайздрасьць. А што да карупцыі, то мы чуем гэта 14 гадоў. Але навошта далёка хадзіць, давайце выйдзем да “царскага сяла” ля Драздоў і паглядзім, колькі там катэджаў па 500—700 тысяч даляраў коштам у прадстаўнікоў аб'яднаных дэмакратычных сілаў, а колькі — у бліжэйшага атачэньня Лукашэнкі. Ці давайце прааналізуем, хто цяпер засяляецца ў новыя мікрараёны? Там грошы з аграгарадкоў і лядовых палацаў. Якія раскрадаюцца і потым ідуць на дабрабыт вельмі вузкай групы насельніцтва. Лукашэнка пра гэта ведае. Мне невядомы ніводзін прадстаўнік аб'яднаных дэмакратычных сіл, якога прыцягнулі да адказнасьці за карупцыю. Іх прыцягвалі да адказнасьці за тое, што яны выходзілі з пратэстамі на вуліцу, удзельнічалі ў палітычных акцыях”.

Напісаць каментар (5)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11657)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6813)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5315)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4903)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4291)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4228)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4146)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4072)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3819)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3373)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: