Кошты на цэмент выраслі да ўзроўню імпартнага
6- 14.05.2008, 18:02
У Беларусі на ўнутраным рынку ўсталяваны адпускны кошт за 1 тону айчыннага цэменту, роўны кошту імпартуемага цэменту, — 135 даляраў ЗША (без уліку ПДВ).
Аб гэтым паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым там спаслаліся на ўказ, падпісаны 13 мая.
У выніку ўводзінаў адзінага кошту арганізацыі, вырабляючыя цэмент, атрымаюць дадатковы прыбытак, адзначылі ў прэс-службе. У сувязі з гэтым з 1 красавіка 2008 года па 31 снежня 2010 года цэментныя заводы кожны месяц будуць уносіць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця 80% прыбытку, які застаецца ў іхным распараджэнні апасля платы ва ўсталяваным парадку падаткаў і збораў. Таксама ў гэты фонд будзе накіравана 90% падатку на прыбытак, які аплачвацца цэментнымі заводамі.
У выніку ў 2008 годзе паступленні ў бюджэт ад увядзення адзінага кошту на цэмент маюць скласці каля 240 млрд. беларускіх рублёў.
Рэшткавы прыбытак цэментных прадпрыемстваў ад павелічэння кошту застаецца ў іх распараджэнні для забеспячэння стабільнай працы. На гэтыя прадпрыемствы не распаўсюджваюцца нормы прынятага ў снежні 2005 года ўказу, якія прадугледжваюць пералік прыбытку ў фонд нацыянальнага развіцця ў залежнасці ад узроўню рэнтабельнасці.
Размеркаванне сродкаў, якія паступаюць у фонд, будзе адбывацца па рашэнні прэзідэнта на падставе прапановаў урада. Адным з накірункаў выкарыстання гэтых сродкаў будзе фінансаванне мерапрыемстваў дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічай галіны на 2006-2010 гады.