Лукашэнка і Юшчанка пагаварылі пра газ і нафту
1
8:40, — Палітыка
14 траўня з ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Украіны.
Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў.
Як паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА, у размове адмысловую ўвагу кіраўнікі дзяржаваў надалі праблемам развіцця супрацы ў паліўна-энергетычнай сферы. Бакі дамовіліся аднавіць энергетычны дыялог па важных для абедзвюх краінаў пытаннях, разгледзелі тэмы транзіту электраэнергіі праз беларускую тэрыторыю і альтэрнатыўных паставак нафты. Вялося таксама пра праблематыку шматбаковых адносінаў у кантэксце палітыкі добрасуседства. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка абмеркавалі адносіны Беларусі і Украіны з Польшчай, Літвой і іншымі краінамі рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Падчас размовы была дасягнута дамова пра сустрэчу кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў на працягу найбліжэйшага месяца. У сувязі з гэтым бакі дамовіліся ў тыднёвы тэрмін выпрацаваць павестку дня беларуска-украінскай сустрэчы на найвышэйшым узроўні.
Навіны
па тэме





