9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку судзяць моладзь за расьцяжку «Свабоду палітвязьням!»

14 траўня, у гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене нацыянальных сымбаляў Беларусі, актывісты «Маладога Фронту» і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі выйшлі на цэнтральную плошчу Полацка патрабаваць вызваленьня палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.

Пяцёра маладзёнаў раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра вязьней сумленьня, пасьля чаго разгарнулі расьцяжку “Свабоду палітвязьням!”. Літаральна празь хвіліны да актывістаў пад’ехала некалькі машын зь міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным. Маладафронтаўцаў Алеся Круткіна, Сяргея Глінскага, Зьмітра Сакалова і Сяржука Каралёнка, сябра БХД Мікалая Дземідзенку адзвезьлі ў Цэнтральны РАЎС Полацка.

Мікалая Дземідзенку і Сяржука Глінскага, сфатаграфаваўшы і ўзяўшы адбіткі пальцаў, вызвалілі. Алесь Круткін, Зьміцер Сакалоў і Сяржук Каралёнак правялі ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня.

У чацьвер у Полацку праходзяць суды над затрыманымі маладафронтаўцамі, якіх вінавацяць ва “удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках