9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не дала Мілінкевічу выпіць вады каля праваслаўнай капліцы

2

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч наведаў 14 траўня Смалявічы і Лагойск, дзе зладзіў сустрэчы з жыхарамі горада. Падчас візіту ў Лагойск апазіцыйны палітык атрымаў папярэджанне за спробу папіць воды з крыніцы каля праваслаўнай капліцы.

Міліцыя папярэдзіла Аляксандр Мілінкевіча, што яго дзеянні з'яўляюцца несанкцыянаванай акцыяй.

Таксама супрацоўнікі міліцыі забралі правы ў кіроўцы аўтамабіля Аляксандра Мілінкевіча за няслушную паркоўку, паведамляе прэс-служба палітыка. Лідэр руху змушаны быў дабірацца да месца сустрэчы з жыхарамі Лагойска аўтаспынам. "Я лічу, што такія паводзіны міліцыі ў Лагойску звязаны з тым, што там вялікая колькасць базаў адпачынку для найвышэйшых чыноўнікаў, і таму міліцыя баіцца такіх сустрэч", - патлумачыў інцыдэнты ў Лагойску прадстаўнік руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец.

У той самы дзень Аляксандр Мілінкевіч наведаў Смалявічы, дзе зайшоў у новую паліклініку і сустрэўся з трэнерам мясцовага клуба па хакеі на траве "Вікторыя". У Смалявічах міліцыянеры не перашкаджалі апазіцыйнаму палітыку праводзіць сустрэчы, паведамляе прэс-служба палітыка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках