banner1 banner1 banner1

15.05.2008

Расейскі нафтаправод абміне Беларусь важная навіна 14

15:41, — Эканоміка

Расея будзе будаваць другую чаргу Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы БТС-2 — ад Унечы (Бранская вобласьць) да Усьць-Лугі (Ленінградзкая вобласьць) з адгалінаваньнем да Кірыскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Расейскі прэм’ер-міністр Ўладзімер Пуцін заявіў, што найбольш эканамічна прывабны і экалягічна бясьпечны варыянт — пракладка трубаправода да Усць-Лугі. На Балтыцы мяркуецца збудаваць тэрмінал, а праблемаў з загрузкай БТС-2 ня будзе. Пуцін сказаў, што ўжо меў размову з прэзыдэнтам Казахстану, і казахскія калегі маюць тут зацікаўленасьць.

Паводле аналітыка расейскага агенцтва RusEnergy Міхаіла Круціхіна, намеры расейскага боку вельмі сур’ёзныя:

“Вялізныя цэны на нафту дазваляюць Расеі ажыцьцяўляць зусім не эканамічныя, а наскрозь палітызаваныя праекты. Гэты трубаправод, які паварочвае ад мяжы Беларусі і вяртаецца фактычна назад, заходзячы да берагоў Балтыкі. Паводле схемаў, якія я маю, у Беларусь будзе пастаўляцца ад 18 да 20 мільёнаў тон нафты ў год па старых трубах, каб забясьпечыць два беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, дзе ёсьць і інтарэсы расейскіх кампаній. На гэтым кропка. Усё астатняе будзе перакрыта”.

Спадар Круціхін нагадаў, што пастаўкі нафты ў краіны Балтыі праз “Дружбу” ўжо спыненыя.

Ідэя будаўніцтва БТС-2, альтэрнатывы “Дружбе”, узьнікла падчас беларуска-расейскага нафтавага канфлікту на пачатку мінулага году. Тады Беларусь на некалькі дзён перакрыла транзыт расейскай нафты праз “Дружбу” ў Эўропу.

Камэнтуючы днямі магчымае далучэньне Эўразьвязу да амэрыканскіх санкцыяў, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію Reuters параіў Эўропе не забывацца, што празь Беларусь ідзе палова нафты, палова нафтапрадуктаў і 30% газу. Паводле Лукашэнкі, сваімі дзеяньнямі адносна Беларусі Захад спрабуе разбурыць мост, па якім цякуць нафтавая і газавая плыні.

Адносна праекту БТС-2, кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” сказаў:

“Трэба забыцца пра ўсе размовы, што мы транзытная краіна, што ў нас зручнае геаграфічнае становішча, што мы мост. Мы — ня мост, мы проста пад мостам сядзім. Беларусі трэба пазбаўляцца ад сындрому заробку грошай за кошт перапампоўваньня расейскай нафты ці газу і займацца сваёй інавацыйнай эканомікай. Цікава, што Пуцін увогуле не абмяркоўвае праблемы Беларусі. Расейскае кіраўніцтва ў гэтым выпадку Беларусь не цікавіць. Гэта паказчык рэальнага стаўленьня да кіраўніцтва Беларусі”.

Будаўніцтва БТС-2 лабіруюць як новы кіраўнік кампаніі “Транснефть”, так і прэм’ер Пуцін.

Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, Расея дэманструе, што без палітычных саступак ня будзе датаваць беларускую эканоміку пасьля 2011 году. І гэта сьведчыць пра пераход на больш жорсткія ўмовы. Таму ўжо ў 2009 годзе Беларусь можа мець цану на газ 200 даляраў і іншыя, чым цяпер, умовы па нафце.

“Калі страціць плату за транзыт за 80—100 мільёнаў тон — гэта такі будзе балючы ўдар па нашай эканоміцы, па геапалітычным становішчы. Калі ўлічыць, што фірмы, якія экспартуюць нафту з Расеі — гэта фірмы, якія кантралююцца сябрамі Пуціна, якія таксама ня могуць дамовіцца зь Беларусьсю, то гэта пазыцыя вельмі сур’ёзная. Усе тыя абяцанкі-цацанкі, якія раздаваў Лукашэнка, павінны матэрыялізавацца. Альбо ён саступіць Захаду — і ў нас будзе дэмакратычная краіна, альбо ён саступіць Расеі — і зьявіцца пагроза нашай незалежнасьці”, -- паведаміў Раманчук у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар (14)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (7903)

6.10, 14:51, — Палітыка

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6186)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5905)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4921)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4124)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4105)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3887)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3847)

1.10, 10:24, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3751)

6.10, 14:56, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3585)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: