banner1 banner1 banner1

15.05.2008

Былы палітвязень Андрэй Клiмаў піша новую кнігу 3

18:01, — Палітыка

15 мая — тры месяцы, як выйшаў на свабоду палiтык Андрэй Клiмаў. Днямi ён вярнуўся з-за мяжы, дзе праходзiў медыцынскае абследаванне.

Роўна месяц таму, калi Андрэй Клiмаў знаходзiўся ў адной з замежных клiнiк, мы звязалiся з iм па тэлефоне.

"Здароўе дрэннае, — распавёў тады палiтык. — Усё аказалася куды горш, чым я чакаў. Турма — не санаторый, але на гэты раз здароўе я падарваў канчаткова. У Беларусь вярнуся, як толькi адчую сябе лепш".

Праўда, на той час Андрэй Клiмаў папрасiў не агалошваць iнфармацыю аб сваiм лячэннi да вяртання ў Мiнск. I вось днямi палiтык прыехаў дадому.

— Не буду казаць, дзе канкрэтна я знаходзiўся, аднак мне параiлi на нейкi час змянiць клiмат, — расказвае Андрэй Клiмаў “Народнай воле”. — Зараз у Мiнску працягваю папярэднi курс абследавання. Даюць аб сабе ведаць усе старыя хваробы пасля арышту, зняволення i, суадносна, стрэсу.

— Якiя блiжэйшыя планы?

— Зараз у рабоце мая новая кнiга, i, як толькi паправiцца здароўе, адразу ж арганiзую яе прэзентацыю.

Нагадаем, што вядомага палiтыка Андрэя Клiмава датэрмiнова вызвалiлi з мазырскай калонii 15 лютага.

Апазiцыйны лiдэр, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склiкання Андрэй Клiмаў быў арыштаваны 3 красавiка 2007 года за апублiкаваныя ў iнтэрнеце публiцыстычныя артыкулы. Супраць палiтыка была ўзбуджана крымiнальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклiкi да змены канстытуцыйнага строю, якiя ажыццяўлялiся з дапамогай СМI".

У iзалятары ў палiтыка адбыўся сардэчны прыступ. 1 жнiўня на практычна закрытым судзе Клiмаў быў асуджаны на 2 гады зняволення ў калонii строгага рэжыму.

Раней палiтык правёў чатыры гады ў турме па абвiнавачванні ў эканамiчных злачынствах, а таксама быў асуджаны на 15 месяцаў зняволення ("хiмii") за арганiзацыю вулiчных акцый пратэсту. Праваабарончая арганiзацыя Amnesty International прызнала Андрэя Клiмава вязнем сумлення.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7604)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6405)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6041)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6009)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5708)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5113)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5106)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4748)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4034)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3687)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: