banner1 banner1 banner1

16.05.2008

ЗША ўвялі санкцыі супраць яшчэ трох беларускіх кампаній 27

12:37, — Палітыка

ЗША ўвялі санкцыі супраць яшчэ трох беларускіх кампаній

Улады ЗША 15 траўня абвясцілі пра эканамічныя санкцыі супраць трох беларускіх прадпрыемстваў - "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Лакафарба" і "Шкловалакно".

Актывы гэтых кампаній у ЗША, калі такія выявяцца, мусяць быць замарожаны, гаворыцца ў Бюлетэні Міністэрства фінансаў ЗША. Амерыканскім юрыдычным і фізічным асобам забараняецца падтрымліваць зносіны з гэтымі фірмамі.

Нагадаем, яшчэ 13 лістапада 2007 года Мінфін ЗША увёў санкцыі адносна канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Гэй". Акрамя таго, амерыканскім бізнэсмэнам загадвалася ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 года былі апублікаваны ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцыяў траплялі прадпрыемствы, дзе "Белнафтахім" валодае простым ці ўскосным прыбыткам памерам у 50% ці болей.

Пасля гэтага з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск з патрабавання беларускага боку пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амбасада ЗША абвясціла аб прыпыненні разгляду заяваў на атрыманне і выдачу візаў. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў.

31 сакавіка Беларусь прыняла рашэнне пра дадатковае скарачэнне персанала сваёй амбасады ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. ЗША адмовіліся яшчэ раз скарачаць колькасць сваіх супрацоўнікаў. 30 красавіка МЗС Беларусі абвясціў 10 амерыканскіх дыпламатаў персонамі нон грата. 3 траўня яны пакінулі Беларусь.

Напісаць каментар (27)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6086)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5412)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4972)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4393)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3912)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3867)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3683)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3635)

8.10, 13:07, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3281)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Скончыў жыццё самагубствам дырэктар клуба «CUBA» (3172)

8.10, 15:35, — Здарэнне

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: