banner1 banner1 banner1

16.05.2008

Нясьвіжскі замак: «Гэта не рэстаўрацыя, а шулерства» (Фота) 9

9:33, — Культура

Так званая рэстаўрацыя Нясьвіжскага замка шакуе ня толькі людзей, далёкіх ад рэстаўрацыі, але і спэцыялістаў. Сапраўдную рэстаўрацыю падмяняюць разбурэньнем і стварэньнем макетаў — цалкам з сучасных матэрыялаў.

Пра гэта “Нашай Ніве” распавёў архітэктар, былы галоўны дзяржаўны інспэктар па ахове спадчыны Менгарвыканкаму Уладзімер Папруга.

-- Спадару Папруга, калі меркаваць па здымках, зробленых у Нясьвіжскім замку, там адбываецца не рэстаўрацыя, а нешта іншае…

-- І яно шакуе ня толькі людзей, далёкіх ад рэстаўрацыі, але і спэцыялістаў. Сапраўдную рэстаўрацыю падмяняюць разбурэньнем і стварэньнем макетаў — цалкам з сучасных матэрыялаў. Рэстаўрацыя падмяняецца імітацыяй. Тое самае робіцца ў гістарычным цэнтры Менску. Зьнішчаецца аўтэнтыка каштоўнасьці — зьнішчаецца і сама каштоўнасьць.

-- Але Нясьвіжскі замак унесены ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны, куды ўключаюць толькі аўтэнтычнае.

-- Нясьвіжскі замак (разам зь Мірскім і Белавескай пушчай) мае ў гэтым сьпісе катэгорыю 0. Але калі «спосаб» рэстаўрацыі праз падмену стаў нормай, то на належнасьць аб’екту да сьпісу ЮНЭСКА ўвага папросту не зьвяртаецца.

Нясьвіскаму замку ня дзьве тысячы год, як помнікам Рыму, што і цяпер знаходзяцца ў зайздросным стане. Гэты замак ніколі ня быў у руінах, на працягу ўсёй сваёй гісторыі ён актыўна ўжываўся. І раптам аказваецца, што ён яго трэба разбурыць, бо немагчыма ўтрымаць! Гэта папросту шулерства. У любой краіне разабрацца ў гэтай гісторыі было б справай Пракуратуры ці Камітэту дзяржаўнага кантролю. У гэтым сюжэце ёсьць ўсё: ад дэзынфармацыі дзяржаўных наглядных органаў, эквілібрыстыкі з матывацыяй да падробкі праектных матэрыялаў.

-- Але ў выпадку замены часткі Нясьвіжскага замку макетам гэта нагода для ЮНЭСКА выключыць аб’ект са Сьпісу.

-- І я асабіста толькі б вітаў такое рашэньне. Лічу, што гэтай справе трэба надаць міжнародны розгалас. На жаль, гэта адзіны спосаб спыніць нарэшце Мінкультуры. Парушана ўсё, што можна сабе ўявіць — працэдура, мэтадалёгія, нарматыўная база.

Я асабіста перакананы, што калі б нарэшце ўдалося данесьці да кіраўніка дзяржавы ўсю праўду аб тым, што насамрэч сёньня адбываецца з культурнай спадчынай, гарантам захаваньня якой зьяўляецца дзяржава, ён быў бы моцна расчараваны.Сёньня ўвесь працэс абыходжаньня з гісторыка?культурнай спадчынай стараньнямі Мінкультуры проста выведзены з прававога поля, а данесьці адэкватную пазыцыю да вышэйшага кіраўніцтва празь «легальныя» СМІ, на жаль, немагчыма.

Заўважце, калі на пачатку 90?х гадоў у Беларусі сьпісы гісторыка?культурных каштоўнасьцяў налічвалі каля 19 тысяч аб’ектаў, то ўжо сёньня — толькі каля пяці тысяч. Нават Замчышча ў складзе Гістарычнага цэнтру Менску, у 2006 годзе было пазбаўлена сваёй найвышэйшай катэгорыі.

Уладзімер Папруга -- архітэктар, былы галоўны дзяржаўны інспэктар па ахове спадчыны Менгарвыканкаму, гадаванец ICCROM (міжнароднай інстытуцыі, створанай пад патранатам ЮНЭСКА ў 1959 у Рыме як галоўны мэтадычны цэнтар для кансультаваньня апошняй ў дачыненьні да гісторыка?культурнай спадчыны), ляўрэат Прэміі прафсаюзаў БССР у галіне архітэктуры.

Напісаць каментар (9)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11367)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6646)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5166)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4815)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4249)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4150)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4103)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4014)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3756)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3287)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: