banner1 banner1 banner1

16.05.2008

Украіна афіцыйна ўвайшла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю 10

10:41, — У свеце

Украіна завяршыла ўсе неабходныя працэдуры для ўваходу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) і стала 152-м паўнапраўным удзельнікам гэтага клуба.

Дамова пра далучэнне Украіны была падпісана ў Жэневе 5 лютага 2008 года.

Вярхоўная Радая ратыфікавала гэты дакумент 10 красавіка, а прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка - 16 красавіка. У той самы дзень была даслана нота генеральнаму сакратару СГА, пасля чаго пачалася фармальная працэдура па ўваходзе Украіны ў гандлёвы клуб.

Украіна спрабавала стаць чальцом СГА з сярэдзіны 1990-х гадоў. Лічыцца, што краіна пайшла адразу на шэраг саступак сваім гандлёвым партнёрам - сябрам гандлёвага клубу, каб хутчэй увайсці ў СГА.

На шляху ў арганізацыю Украіна абагнала Расею, якая пакуль не можа стаць сябрам СГА. Па правілах гандлёвага клубу, зараз расейскім перамоўцам давядзецца праводзіць двухбаковыя перамовы з украінскімі. Гэта можа значна ўскладніць працэс уваходу Расеі ў СГА, хоць украінскія чыноўнікі падкрэслівалі, што не будуць выкарыстоўваць пытанне пра далучэнне да гандлёвага клуба як прыладу ціску на Расею.

Ва Украіне чакаюць, што ўваход у СГА дапаможа экспартаваць мясцовыя тавары на рынкі Еўропы. З іншага боку, афіцыйны Кіеў змушаны быў адмяніць шэраг квотаў, скіраваных на абарону мясцовых вытворцаў, што можа прывесці да павелічэння імпарту.

Асноўная мэта Сусветнай гандлёвай арганізацыі - павелічэнне таваразвароту паміж краінамі. Для гэтага СГА настойвае на здыманні загараджальных бар'ераў і мытаў для імпарту з іншых дзяржаў.

Напісаць каментар (10)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5992)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5791)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5483)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4740)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4011)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3993)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3790)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3778)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3482)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3305)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: