Зімоўскага звальняюць з БТ?
9- 16.05.2008, 15:50
Як стала вядома “Радыё Рацыя”, у кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюцца змены.
Верагодна, што старшыню гэтай структуры Аляксандра Зімоўскага вызваляць ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам на іншую. Ходзяць чуткі, што яго чакае міністэрскі фатэль.
Сярод пераемнікаў Зімоўскага фігуруюць яго намеснік Аляксандр Мартыненка, намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч і цяперашні кіраўнік ЗАТ “Другі нацыянальны канал” (АНТ) Рыгор Кісель.
Пакуль ні ў прэс-службе Лукашэнкі, ні ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.