Пэрформанс супраць ілжы на БТ (Фота)
6- 17.05.2008, 14:07
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі 16 мая, у Дзень беларускай салідарнасьці, каля кінатэатру “Кастрычнік” у цэнтры Менску пэрформанс супраць ілжывай прапаганды ў дзяржаўных СМІ.
Яны паставілі перад кінатэатрам вялізную скрыню з надпісам “БТ”, кожны заляпіў рот кавалкам газэты “Советская Белоруссия". Такім чынам яны выказалі пратэст супраць ілжы ў дзяржаўных газэтах і тэлебачаньні, паведаміла “Радыё Свабода”.
Каля кінатэатру “Кастрычнік” – месца адпачынку студэнтаў Палітэхнічнай акадэміі, да таго ж якраз скончыўся сэанс і людзі пачалі выходзіць з кінатэатру. Прысутныя даволі станоўча паставіліся да пэрформансу, выказвалі сваю падтрымку, шмат хто пачаў кідаць у скрыню з надпісам “БТ” сьмецьце. У часе акцыі паблізу не было заўважана ніводнага міліцыянта.



