Дзярждума РФ абвінаваціла ўлады Беларусі ў антырасейскай прапагандзе
30- 17.05.2008, 15:33
У камітэце Дзярждумы па справах СНД занепакоены скарачэннем колькасці грамадзян Беларусі, што выступаюць за стварэнне "саюзнай дзяржавы" з Расеяй і лічаць, што ў гэтым вінавата "антырасейская" прапаганда беларускіх уладаў.
На прэс-канферэнцыі ў Смаленску па выніках выязнога паседжання камітэта Дзярждумы па справах СНД яго кіраўнік Аляксей Астроўскі заявіў, што часта бывае ў Беларусі і незадаволены прапагандай яе ўладаў адносна Расеі, паведамляе "Інтэрфакс".
"Яна вядзе да таго, што колькасць беларускіх грамадзян, якія выступаюць за стварэнне "саюзнай дзяржавы" з Расеяй, скарачаецца", - падкрэсліў ён.
Астроўскі адзначыў, што стварэнне "саюза" Расеі і Беларусі ў немалой ступені стрымліваецца той акалічнасцю, што гэта дзве цалкам розныя ў эканамічным плане дзяржавы.
"Што ж да палітычнай свабоды, то гэтае пытанне не раз абмяркоўваўся на розных узроўнях з кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, старшынямі ўрадаў, кіраўнікамі заканадаўчых органаў. У Менску і Маскве ёсць розныя бачанні таго, як ствараць "саюзную дзяржаву", - сказаў Астроўскі.