Раптоўна сканала паэтка Рымма Казакова
1
15:32, — Культура
Сканала Рымма Казакова – вядомая паэтка, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Масквы. Смерць паэткі надышла тры гадзіны таму.
Рымма Фёдараўна ў апошнія дні знаходзілася ў санаторыі ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя. Паэтка сканала раптоўна. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай стаў тромб крывяносных сасудаў.
Нарадзілася паэтка 27 студзеня 1932 года ў Севастопале, у сям’і вайскоўца. Ранняе дзяцінства правяла ў Беларусі, школьныя гады прайшлі ў Ленінградзе. Скончыла гістарычны факультэт ЛДУ.
Семь год жыла на Далёкім Усходзе ў Хабараўску. Працавала лектарам, выкладчыкам, у газеце, на кінастудыі. Тут, у 1958 годзе, выйшаў першы збор яе вершаў "Сустрэнемся на Ўсходзе".
У 1959 годзе прынятая ў Саюз пісьменнікаў. У 1964 годзе скончыла вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП.
У 1976 - 1981 гадах – сакратар кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў. Займалася перакладамі з моваў краінаў бліжэйшага і далёкага замежжа.
Аб часе і месцы пахавання Рыммы Казаковай будзе абвешчана пазней.





