banner1 banner1 banner1

19.05.2008

Справу аб «жывым шчыце» перадаюць у суд 4

16:32, — Грамадства

Крымінальная справа ў адносінах супрацоўнікаў ДАІ, якія затрымлівалі пад Менскам п’янага кіроўцу пры дапамозе “жывога шчыта”, сёння перададзеная ў суд.

Пракуратура Менскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы ў адносінах супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёну Менска, якія затрымлівалі на трасе "Менск-Мікашэвічы" п’янага кіроўцу, паведамілі "Інтэрфаксу" ў пракуратуры.

"Расследаванне дадзенай крымінальнай справы завершанае. Сёння матэрыялы будуць перададзеныя ў суд Менскага раёну", - паведамілі ў пракуратуры.

Там таксама ўдакладнілі, што "абвінавачванне прад’яўленае двум супрацоўнікам ДАІ . У адносінах яшчэ двух крымінальная справа спыненая па прычыне адсутнасці ў іх дзеяннях зместу злачынства". "Пад час дасудовага расследавання было ўстаноўлена, што двое супрацоўнікаў ДАІ, у адносінах якіх спыненая крымінальная справа, прыбылі на месца здарэння, калі п’яны кіроўца ўжо быў спынены", - паведамілі ў пракуратуры.

У сваю чаргу адвакат 6-ці асобаў, якія праходзяць па дадзенай справе ў якасці пацярпелых, Вера Страмкоўская паведаміла, што "ўсе 6 чалавек падалі грамадзянскі іск у адносінах супрацоўнікаў ДАІ на суму 50 млн рублёў кожны ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды". Акрамя гэтага, па словах адваката, "пацярпелыя прад’явілі іск супрацоўнікам ДАІ ў памеры 25 млн рублёў за матэрыяльную шкоду".

Як раней паведамлялася, 14 сакавіка 2008 года пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах 4 супрацоўнікаў аддзелу ДАІ Кастрычніцкага РУУС Менска, якія прымалі ўдзел у затрыманні п’янага кіроўцы Рамана Менцюка на трасе "Менск-Мікашэвічы" 2 сакавіка. Крымінальная справа была ўзбуджаная па ч. 1 арт. 424 "Злоўжыванне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі" Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Р.Менцюк ехаў з хуткасцю 160 км/г, супрацоўнікі ДАІ пачалі праследаванне. Супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёну Менска з некалькіх машынаў, у якіх знаходзіліся людзі, выставілі загароду.

У адносінах Р.Менцюка таксама ўзбуджаная крымінальная справа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Ён абвешчаны ў вышук.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12216)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5148)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5039)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4685)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4147)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3743)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3742)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3538)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: