Беларусаў зноў чакаюць вялікія выходныя
5- 19.05.2008, 17:32
Кіраўніцтвам Беларусі прынятае рашэнне аб пераносе працоўных дзён у сувязі са святкаваннем афіцыйнага Дня незалежнасці (на самой справе Дня вызвалення Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), які адзначаецца 3 ліпеня.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе ўраду, працоўны дзень з пятніцы 4 ліпеня перанесены на суботу 28 чэрвеня 2008 года.
Арганізацыям з улікам спецыфікі працы прадастаўляецца права ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.