9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За супрацоўніцтва з «Народнай воляй» журналіст стаў «персонай нон грата»

1

Ветэрану пінскай журналістыкі Фёдару Глінскаму адмоўлена ў размяшчэнні публікацый на старонках гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», дзе ён працаваў да выхаду на пенсію і працягваў друкавацца дагэтуль.

Як распавёў у інтэрвію прэс-службе БАЖ спадар Глінскі, у рэдакцыі «Пінскага весніка» яму патлумачылі, што прычынай таму стала яго супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай «Народная воля».

Па словах журналіста, напрыканцы мінулага тыдня галоўны рэдактар «Пінскага весніка» Марыя Ляшук сказала яму, каб ён больш нічога для газеты не пісаў, бо для яго артыкулаў няма свабоднай плошчы. І далей, прыгадаўшы публікацыі Глінскага ў «Народнай волі», патлумачыла, што недапушчальна, калі журналіст адначасова супрацоўнічае і з дзяржаўнай, і з недзяржаўнай газетамі.

Незадоўга да гэтага падчас візіту ў аддзел ідэалогіі гарвыканкама з факту такога сумяшчэння выданняў журналістам Глінскім публічна абуралася супрацоўніца Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Пінска Ірына Чараўко.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках