Падчас будаўнічых прац да «Дажынак» знайшлі масавае пахаванне людзей
4- 2.05.2008, 8:38
У Оршы ў Прыдняпроўскім парку падчас будаўнічых прац, якія вядуцца тут да "Дажынак", на глыбіні двух метраў будаўнікі знайшлі братэрскую магілу. У ёй знаходзіліся парэшткі 42 чалавек, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".
Будаўнічыя працы былі спынены амаль на пяць дзён. На месцы пахавання працавалі спецыялісты 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна. Мяркуецца, што падчас Вялікай Айчыннай вайны, прыкладна ў 1944 годзе, тут былі расстраляны мірныя жыхары, бо рэчаў, якія б сведчылі, што загінулыя былі вайскоўцамі, падчас раскопак знойдзена не было. Цяпер парэшткі вывучае судова-медыцынская экспертыза. Каб вызначыць імёны ахвяраў, будзе праведзена праца ў архівах.