banner1 banner1 banner1

2.05.2008

Леанід Заіка: «Неўзабаве кошты на харч уздымуцца» 8

12:07, — Эканоміка

Пастановай Савету Міністраў № 613 ад 25 красавіка 2008 года закупныя кошты на збожжавыя і крупяныя культуры, цукровы бурак, алейнае насенне рапсу і лён новага ўраджаю падвышаны ў сярэднім на 30-50%.

"Рост інфляцыі можа затармазіць толькі коштавая канкурэнцыя. Для гэтага трэба адкрыць беларускі рынак для танных імпартных прадуктаў, але ці пойдзе на гэта цяперашняя ўлада?", - кажа дырэктар аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

Але падаражэнне сельскагаспадарчай прадукцыі - не толькі беларуская з'ява. Так, за мінулы тыдзень на сусветным рынку падвоіліся кошты на рыс. Гэта коштавы шок і цалкам іншая сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў шэрагу краін, асабліва азіяцкіх.

Рост кошту харчовых тавараў, які адбываецца ў свеце, не можа абмінуць і Беларусь, лічыць дырэктар аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

Калі параўноўваць сакавік гэтага года з леташнім сакавіком, то алей вырас ў кошце на 78%, малочныя прадукты - на 28%, крупы - на 17%, мука - на 14%, кандытарскія вырабы - на 12%. Пры гэтым, у сакавіку ў параўнанні з лютым макаронныя вырабы падаражэлі ў нас на 4%, алей на 3,4%. Даражэюць і іншыя прадукты харчавання.

"Несумнеўна, і апошняе падвышэнне закупных коштаў на прадукцыю раслінаводства падштурхне раздробныя кошты на прадукты харчавання ўверх. Нажаль, ад гэтага непрыемнага для насельніцтва працэсу Беларусі нікуды не падзецца. Добрым, але няздзейсным пажаданнем выглядаюць планы ўрада ўтрымаць у гэтым годзе інфляцыю на ўзроўні 8%. За першы квартал яна ўжо дасягнула 4,1%. Рэальны ўзровень інфляцыі прыкладна адпавядае росту коштаў на экспарт. У гэтым годзе ён складзе мінімум 20%. Недзе на такую ж вышыню ўздымецца і коштавая планка на спажывецкім рынку краіны, - заявіў эканаміст сайту camarade.biz.

Аднак, на думку Леаніда Заікі, магчымасць супрацьдзейнічаць прыкметнаму росту інфляцыі ва ўрада ёсць.

"Падвышаючы закупныя кошты на харч, на мой погляд, варта было б адкрыць унутраны рынак для вольнага доступу танных імпартных прадуктаў харчавання, прыбраўшы на іх мытныя зборы. Такім чынам, закупіўшы галандскіх і французскіх курэй па 72 цэнта за кілаграм, у нашых крамах іх можна было б з прыбыткам прадаваць па 2 тысячы рублёў за кілаграм. Што будуць пры гэтым рабіць айчынныя птушкафабрыкі, якія збываюць праз раздробны гандаль свой тавар утрая даражэй - гэта іх справа. Можа, нарэшце зоймуцца стварэннем высокаэфектыўнай вытворчасці па еўрапейскіх стандартах. Танныя польская свініна, аргентынская ялавічына, бразільскі цукар здольны збіць кошты на ўнутраным харчовым рынку", - упэўнены эксперт.

Эканаміст лічыць, што беларускія ўлады на шкоду ўсяму насельніцтву краіны ставяць інтарэсы выдаткоўнай і неканкурэнтназдольнай беларускай сельгасвытворчасці. "У нас у сельскай гаспадарцы занята з паўмільёна чалавек, а прадукты харчавання патрэбны 9,7 мільёнам беларусаў. Дарагі харч - гэта вынік дзеяння аграрнага лобі і патуранняў яму, на карысць 500 тысячам чалавек і на шкоду астатняму насельніцтву, з боку ўрада, ", - кажа Заіка.

Пры гэтым эканаміст лічыць, што стрымаць інфляцыю можна толькі пры дапамозе такога рынкавага механізму, як канкурэнцыя. "Рост інфляцыі можа затармазіць толькі коштавая канкурэнцыя. Вядома, на сусветным рынку цяпер прыкметна даражэе збожжа, рыс і некаторыя іншыя прадукты харчавання. Але ёсць і танныя тавары. Так, рыба масавых гатункаў набываецца і завозіцца з-за межы ў Беларусь па кошце не даражэй чым 2 даляры за кілаграм. Так што варыянты патаннення рацыёну нашых суграмадзян пры захаванні і нават паляпшэнні яго якасці ёсць. Пытанне, аднак, у тым, ці скарыстаецца імі ўлада", - падкрэслівае эксперт.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7097)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6657)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6460)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5771)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5681)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4648)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4257)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4241)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4054)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4029)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку