banner1 banner1 banner1

2.05.2008

У Курапатах вандалы апаганілі абраз Божай маці (Фота) 5

13:36, — Грамадства

Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Аляксей Марчакін сказаў, што ўсе акты вандалізму, што здараюцца ў Курапатах, адбываюцца пад апекай сёньняшняй улады.

“Гэта акт вандалізму, акт бездухоўнасьці. І ўсё гэта, калі не з патураньня ўлады, то пад гэтай апекай. Бо што ні робіцца падобнае – нічога ніхто не расьследуе. Цяпер на сьвяты я на вёсцы ў Барсуках. Прыеду, то зраблю не рэпрадукцыю, а пастараюся зрабіць гэта на дошцы і неяк замацуем. Я адчуваў, што прыйдзе час і зноў гэта будзе, на вялікі жаль”.

Рэч у тым, што гэта ўжо не першы выпадак апаганьваньня абраза Божай маці на каплічцы ў Курапацкім лесе. Раней абраз быў замаляваны фарбай і свастыкай.

Каплічка ўсталяваная побач зь вялікім крыжам на ўваходзе ў Курапацкі лес. На ёй выява абраза маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных. Яна была ўсталяваная на Дзяды ў 2003 годзе. У сьнежні 2005 году на абразе невядомыя вандалы намалявалі свастыку. Тады ж былі апаганеныя і іншыя курапацкія памятныя знакі.

А.Марачкін абнавіў каплічку 5 кастрычніка 2007 года.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7186)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6699)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6502)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5824)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5728)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4689)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4340)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4287)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4089)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4062)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку