banner1 banner1 banner1

2.05.2008

Студэнтку адвезлі ў суд наўпрост з дзяржэкзамена 6

17:10, — Палітыка

Гомельская актывістка моладзевага дэмакратычнага руху Марыя Тульжанкова 2 мая выйшла на свабоду пасля сямісуткавага арышту.

Дзяўчына была арыштаваная па рашэнні суддзі суда Навабеліцкага раёну Гомелю Алега Харошкі за ўдзел у гістарычнай экскурсіі 23 сакавіка, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйныя пратаколы ў адносінах удзельнікаў экскурсіі па артыкуле 23.34 КаАП, палічыўшы мерапрыемства "несанкцыянаваным шэсцем". Пяць чалавек былі пакараныя арыштамі на 7, 10 і 15 сутак.

М.Тульжанкова была затрыманая супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУС 25 красавіка пад час здачы ў мастацкай вучэльні дзяржаўнага экзамена. "Добра, што мне хаця б дазволілі здаць экзамен, а потым забралі ў суд і ў далейшым адвезлі ў ІЧУ", — распавяла студэнтка.

Па яе словах, 2 мая ёй трэба было ў 10.00 з’явіцца на чарговы дзяржэкзамен у вучэльню, аднак тэрмін арышту скончваўся ў 10.40. "Але выкладчыкі правялілі лаяльнасць і пачакалі мяне, пакуль я выйду з ІЧУ. Экзамен я здала добра. Каля ІЧС мяне сустракалі з кветкамі каля 20 чалавек, потым я ў аўральным рэжыме паспяшалася на экзамен", — удакладніла М.Тульжанкова.

У цяперашні час у гомельскім ізалятары застаюцца адбываць пакаранне ўдзельнікі экскурсіі Сяргей Трыфанаў, арыштаваны на 10 сутак, і Ўладзімір Няпомняшчых, прысуджаны да 15-суткавага арышту.

Па словах М.Тульжанковой, супрацоўнікі ІЧС абыходзяцца з "палітычнымі" добра, "толькі харчаванне не вельмі — мы дома нават котак лепш кормім".

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6900)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6546)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6386)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5664)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5563)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4471)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4141)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4021)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3980)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3924)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку