ЦВК прызнаў паразу дыктатара Мугабэ ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў
11
19:00, — У свеце
У Зімбабвэ абвешчаныя афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся больш за два месяцы таму (29 сакавіка). Як перадае ІТАР-ТАСС, па афіцыйных дадзеных лідэр апазіцыі Морган Тсвангіраі атрымаў 47,9% галасоў, а прэзідэнт краіны Роберт Мугабэ – 43,2%.
У той жа час апазіцыя адмовілася прызнаваць афіцыйныя вынікі, абвешчаныя ЦВК Зімбабвэ. Рух за дэмакратычныя змены (РДЗ) ужо некалькі разоў заяўляў, што, па іх дадзеных, Тсвангіраі атрымаў больш за 50% галасоў і што такім чынам у другім туры няма неабходнасці. Адзначым, што ў гэтым зімбабвійскую апазіцыю падтрымлівае афіцыйны Вашынгтон.
Па законе, вынікі падліку галасоў вывешваюцца на кожным з выбарчых пунктаў, так што ў прынцыпе назіральнікі ад любога з кандыдатаў могуць атрымаць гэтыя лічбы і звесці іх потым разам. Пакуль не завершаны працэс праверкі паданых галасоў у прысутнасці кандыдатаў, РДЗ не намераны прызнаваць афіцыйных дадзеных.
Напісаць каментар (11)




