banner1 banner1 banner1

20.05.2008

Беларусы выбіраюць Еўрапейскі Звяз (Фота) 16

12:36, — Палітыка

Беларусы выбіраюць Еўрапейскі Звяз (Фота)

Па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі пад лозунгам "За Еўрапейскую Беларусь". Акцыі прайшлі ў Берасце, Віцебску, Воршы, Баранавічах, Пінску, Лунінцы і іншых гарадах Беларусі.

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" вывешвалі расцяжкі, пашыралі інфармацыйныя матэрыялы, збіралі подпісы за далучэнне Беларусі да Еўразвяза.

18 траўня над адной з найвядомых мясцінаў Віцебску - Узгорку Славы -- была вывешана расцяжка "Беларусь у Еўропу".

У гэты ж дзень актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" зладзілі акцыю ў цэнтры горада, падчас якой раздавалі мінакам плыткі з фільмам "Плошча" пра паслявыбарныя падзеі ў Менску ў сакавіку 2006 года, буклеты "Што ЕЗ можа даць Беларусі", распаўсюджвалі налепкі з лагатыпам кампаніі і павязвалі сінія стужкі - знак еўрапейскай Беларусі.

Таксама 18 траўня ў Воршы актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" вывесілі на гарадскіх брамах нацыянальныя сцягі і ўпрыгожылі дарогі ў горад сінімі стужкамі.

- Мы гэта робім для таго, каб людзі, якія прыязджаюць у горад, ведалі, што яны прыехалі ў еўрапейскі горад, -- адзначалі ўдзельнікі акцыі.

У Берасці актывісты "Еўрапейскай Беларусі" зладзілі акцыі з расклейваннем налепак і развешваннем сініх стужачак. Паралельна з гэтым праводзіўся збор подпісаў за ўваход Беларусі ў ЕЗ.

У Лунінцы актывісты "Еўрапейскай Беларусі" упрыгожылі помнік, усталяваны ў гонар пабудовы чыгункі Лунінец-Вільня. Гэтак жа ў горадзе з'явілася вялікая колькасць налепак і сініх стужак. Па паштовых скрынях была раскідана вялікая колькасць улётак.

Падобныя мерапрыемствы прайшлі ў Баранавічах. У горадзе таксама пашыраліся інфармацыйныя матэрыялы пра Еўрапейскі Звяз.

За мінулыя выходныя ў Пінску прайшло некалькі акцыяў у падтрымку кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Горад быў упрыгожаны сінімі стужкамі. Сярод грамадзянаў пашыраліся буклеты і ўлёткі ў падтрымку еўрапейскай кампаніі, раздаваліся плыткі "Плошчы", гэтак жа вёўся збор подпісаў за ўваход Беларусі ў ЕЗ. У цэнтры горада была вывешана расцяжка "Еўрапейская Беларусь", якая правісела больш за гадзіну і была заўважана тысячамі пінчан.

Віцебск

Віцебск

Віцебск

Пінск

Пінск

Пінск

Пінск

Пінск

Лунінец

Лунінец

Берасце

Берасце

Ворша

Напісаць каментар (16)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Прыйшоў час паказаць сілу (4338)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (4108)

27.08, 19:01, — Грамадства

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (3966)

27.08, 8:21, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3426)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3228)

26.08, 8:59, — Палітыка

«New Yorker»: СССР распался, но Россия беспощадно вторгается в Грузию, а Беларусью правит диктатор Лукашенко (3158)

24.08, 3:14, — Палітыка

Таццяна Казыра адмовілася ад прапановы чыноўніка МЗС: «У Беларусі ў мяне цяжкае жыцьцё» (3054)

23.08, 15:41, — Грамадства

Россию уже ничто не спасет (3046)

25.08, 10:53, — У свеце

Расейскі амбасадар зноў цісне на афіцыйны Менск (3029)

27.08, 16:39, — Палітыка

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (2780)

27.08, 12:10, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: