Трыльёны рублёў змарнаваныя
3
11:46, — Эканоміка
У Беларусі суадносіны запасаў гатовай прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 траўня 2008 года ў фактычных коштах склалі 51,5%.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на звесткі Міністэрства статыстыкі і аналізу, у коштавым выглядзе запасы гатовай прадукцыі склалі 4 трлн. 3,3 млрд. рублёў. Паніжэнне суадносінаў за красавік 2008 года склала 1,4%.
Найбольшыя суадносіны запасаў склаліся ў лёгкай прамысловасці - 145,3% (за месяц павялічылася на 5,2%).
У машынабудаванні і металаапрацоўцы запасы гатовай прадукцыі склалі 81,4% (на 2,5% менш), у харчовай прамысловасці - 77,7% (на 3,6% менш), у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці - 72,6% (на 2,5% больш), у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў - 50,3% (на 0,9% менш), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці - 38,8% (на 0,1% менш), у паліўнай прамысловасці - 5,9% (на 3,8% менш), у чорнай металургіі - 5,2% (на 0,5% менш).
Суадносіны запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці для прадпрыемстваў Мінсельгасхарчу склалі 39,8% пры заданні на першае паўгоддзе 45%, канцэрнаў "Беллегпрам" - 150,9% (128%), "Белбіяфарм" - 130,5% (120%), "Белдзяржхарчпрам" - 188,2% (160%); на прадпрыемствах Мінпрама - 63% (85%), Мінбудархітэктуры - 59,2% (75%), Мінгандлю - 64,2% (58%), Мінтранса - 63,1% (61%), канцэрнаў "Белнафтахім" - 19,7% (26%), "Беллеспаперпрам" - 83,9% (85%), Белкаапсоюза - 58,2% (59%), аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама - 53,6% (63%).





