Беларусы будуць аддаваць у казну 12% зарплаты
13- 21.05.2008, 8:26
Пад новы год стаўка падаходнага падатку можа быць аднолькавай і для бедных, і для багатых.
Цяпер у Беларусі дзейнічае прагрэсіўная шкала падаходнага падатку (у ёй пяць ставак - ад 9 да 30%). Чым больш зарабляе чалавек, тым больш забірае казна.
Але ў новым годзе стаўка падатку можа быць аднолькавай для ўсіх. Мінфін Беларусі прапанаваў стаўку 12%. Гэта выгадна толькі тым, хто зарабляе ад паўтара мільёнаў і вышэй - падаткаў яны будуць плаціць меней. Самы маленькі падатак цяпер у тых, каму бухгалтэрыя налічвае не больш за 700 тысяч у месяц.
- Няўжо ім зараз давядзецца плаціць больш? – запытали журналісты «КП в Беларуси» у Міністэрстве па падатках і зборах.
- Не, гэта не зусім так. Кожнаму чалавеку па заканадаўстве належаць падатковыя вылічэнні, гэта значыць сумы, якія не абкладаюцца падаткам. Плануецца, што пры падвышэнні стаўкі падаходнага падатку будуць павялічаны і памеры гэтых вылічэнняў, - патлумачылі спецыялісты.
Такім чынам, калі маці непаўнагадовага дзіцяці налічылі 300 тысяч зарплаты, па законе падатковыя вылічэнні складуць 105 тысяч рублёў. А з астатніх грошай возьмуць падатак па стаўцы 9%. Атрымаецца 17 550 рублёў. Але адносна налічанай сумы гэта будзе 5,9%. Калі стаўка падвысіцца да 12%, то давядзецца заплаціць у казну падатак у 23 400 рублёў (або 7,8% ад усёй сумы грошай). Каб становішча такіх малазабяспечаных людзей не пагоршылася, падатковыя вылічэнні, не абкладаныя падаткам, павінны ўзняцца недзе на 5%.