9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі самалёт зноў лётае над Беларуссю

8

Злучаныя Штаты Амерыкі зноў праводзяць назіральны палёт над тэрыторыяй Беларусі.

Палёт здзяйсняецца вайсковымі інспектарамі ЗША і Балгарыі на самалёце назірання АН-ЗОБ у перыяд з 19 па 23 траўня, паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-службе беларускага абароннага ведамства.

"Мэтай назіральнага палёту з'яўляецца кантроль вайсковай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі і Расеі", - патлумачылі ў Мінабароны.

Нагадаем, што ў перыяд з 7 сакавіка па 11 красавіка ў межах Дамовы па адкрытым небе таксама прайшоў назіральны палёт місіі Злучаных Штатаў Амерыкі над тэрыторыяй Беларусі і Расеі на амерыканскім самалёце назірання ОС-135В -- у мэтах кантролю вайсковай дзейнасці на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках