9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у гомельскім гатэлі. 200 пастаяльцаў былі эвакуяваныя

7

19 траўня ў гомельскім гатэлі "Уют" падарваўся тэлевізар. З-за моцнага задымлення больш за 200 жыхароў гасцініцы эвакуявалі праз вокны - па пажарных сходах.

У панядзелак увечары ў пакой № 105 на першым паверсе засялілі двух мужчын, выпраўленых у Гомель з іншых абласцей Беларусі. Валізы яны разбіралі пад гукі тэлевізара. Адзін пайшоў у ванную. Другі – у вітальню. І ў гэты момант, а на гадзінніку было недзе 22.00, пачуўся выбух - тэлевізійны экран разляцеўся на часткі. Загарэліся шпалеры, ложак, фіранкі. Пастаяльцы выскачылі з нумара закурэлыя, але цэлыя і здаровыя. З-за моцнага задымлення жыхароў верхніх паверхаў эвакуявалі праз вокны - па пажарных сходах. Медыцынскую дапамогу ладзілі тут жа. На шчасце, абышлося без траўмаў. Пераважна ў людзей быў шок, піша газета "Советская Белоруссия".

- Імгенна спрацавала пажарная сігналізацыя, - аднаўляе храналогію падзеяў таго вечара дырэктар комплекса Тамара Новікава. - Мы выклікалі ратавальнікаў. Пачалі эвакуацыю людзей - каля 200 чалавек, у тым ліку 12 дзяцей. Гарадскія ўлады дапамаглі аператыўна размясціць пастаяльцаў у іншых гэтэлях: чыгуначнага вакзалу, "Дынама"... Аўторкам раніцай выветрылі ды вымылі першы паверх і прымалі нашых кліентаў назад.

Гарэлы нумар цяпер зачынены на рамонт. "Рэшткі" тэлевізара 1995 года выпуску – віноўцы начнога перапуду, выпраўлены ў лабараторыю на экспертызу. Яна і дасць дакладны адказ пра прычыны тэхнічнага "бунту". Пакуль у кантрольных органаў няма прэтэнзіяў да кіраўніцтва комплекса. Па дамове бытавую тэхніку, якая выкарыстоўвалася ў гатэльных нумарах, абслугоўвала гомельскае прадпрыемства "Гарант". Менавіта яго спецыялісты давалі "добра" на эксплуатацыю кожнага прыбора.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках