9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак у Беларусі ўжо цяпер мусіць быць 562 даляры

7

На днях Мінфін паабяцаў, што пад канец 2009 года сярэдні заробак у Беларусі складзе 550 даляраў.

Аднак у інтэрв'ю «КП в Беларуси» кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка сцвярджае, што гэтая планка мусіць быць перавышана ўжо цяпер.

- ВУП на душу насельніцтва -- 4,5 тысячы даляраў. Будзем зыходзіць з таго, што 75% ВУП - гэта норма спажывання. Атрымліваецца 3375 даляраў на душу, гэта значыць у год, калі сям'я складаецца з 4 чалавек, гэта будзе 13,5 тысячы даляраў. Дзелім на 12 месяцаў, атрымліваецца 1125 даляраў на сям'ю, - выклаў свае падлікі Леанід Заіка. - Калі працуюць і тата, і мама, гэта будзе 562 даляры. Гэта месячны заробак, разлічаны зыходзячы з макраэканамічных параметраў.

На практыцы ж атрымліваецца значна менш. Па звестках міністэрства статыстыкі, афіцыйны сярэдні заробак у Беларусі ў сакавіку 2008 года склаў 807.846 рублёў, гэта значыць прыкладна 377 даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках