9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуманітарная дапамога застаецца ў памежнікаў

5

21 траўня ў Берасце прыязджае чарговы канвой з гуманітарнай дапамогай з Поінга (Нямеччына). Медыкаменты на суму 75 тыс. еўра будуць скіраваны ў медыцынскія ўстановы і аддзяленні органаў памежнай службы.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта, нямецкі гуманітарны фонд "Дапамога Гомелю. Медыцынская дапамога для Беларусі", старшынём якога з'яўляецца ганаровы доктар Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта Дытэр Кнаўтц, больш за 10 гадоў ладзіць бескарыслівую дапамогу медыкаментамі і медыцынскім абсталяваннем жыхарам тэрыторыяў, забруджаных радыёнуклідамі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, а таксама памежнікам і іх сямейнікам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках