9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімоўскаму прадказваюць крэсла міністра інфармацыі

8

Пярэдадне агульнапалітычных кампаній у Беларусі заўсёды падносіць сюрпрызы. У прэсе з'явілася інфармацыя аб сыходзе Аляксандра Зімоўскага з пасады кіраўніка БТ.

Мяркуюць, што ён можа заняць крэсла кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, змяніўшы на гэтай пасадзе Генадзя Нявыгласа. Зрэшты, чуткі «адпраўляюць» А.Зімоўскага як на падвышэнне, так і на паніжэнне.

Наколькі апраўданыя гэтыя чуткі аб кадравых перастановах у вярхах? Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў, былы суддзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў лічыць іх суцэльна апраўданымі, аднак упэўнены, што ні аб якім паніжэнні не можа быць і размовы.

«Аляксандр Зімоўскі з'яўляецца адным з самых адданых беларускаму кіраўніку людзей, «сенатарам», прызначаным асабістым рашэннем Лукашэнкі. Калі казаць аб нейкіх кадравых перастановах у дачыненні да Аляксандра Зімоўскага, то – толькі ўверх і «бліжэй да цела», - заявіў юрыст у інтэрв'ю сайту Camarade.biz.

Па меркаванні Пастухова, Аляксандр Зімоўскі – вельмі «патрэбны» для Лукашэнкі чалавек, здольны даваць слушныя «парады», таму павінен заўсёды быць «пад рукою». Тым больш, напярэдадні такой агульнапалітычнай кампаніі, як парламенцкія выбары.

«Магчыма, існуе меркаванне: а чаму б зімоўскага не прызначыць на месца Ўладзіміра Русакевіча, міністра інфармацыі, які досыць доўга знаходзіцца ў гэтым крэсле? Гэта магчыма: Зимоўскі – абсалютна адданы Лукашэнку чалавек. З пункту гледжання ўладнай іерархіі, прызначэнне міністрам інфармацыі будзе, натуральна, падвышэннем: бо Белтэлерадыёкампанія – усяго толькі гаспадарчы суб'ект, кіраваць якім зможа любы пісьменны кіраўнік», - лічыць Міхаіл Пастухоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках