Кабякоў: У Беларусі не будзе коштавага «аазіса»
9- 21.05.2008, 15:22
У Беларусі не будзе стварацца коштавы "аазіс". Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА аб мерах, прадпрымаемых урадам для ўрэгулявання інфляцыйных працэсаў у краіне.
Так, толькі па афіцыйных дадзеных, у студзене-красавіку спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 5,3%. Пры гэтым прагнознымі паказчыкамі прадугледжана, што інфляцыя за 2008 год павінна скласці 6-8%. Відавочна, што выканаць пастаўленае заданне не атрымаецца.
"Мы не можам проста назіраць, што адбываецца вакол нас. Калі мы створым коштавы "аазіс" на тэрыторыі нашай дзяржавы, мы можам атрымаць пэўны дэфіцытны рынак па некаторых катэгорыях тавараў, на якіх кошты ўжо ў 2-2,5 разы ніжэйшыя, чым у суседзяў", - адзначыў Андрэй Кабякоў.