banner1 banner1 banner1

22.05.2008

Лукашэнка стварае пагрозу ўвядзення санкцыяў адносна Беларусі важная навіна 2

8:29, — Палітыка

"Беларускія ўлады правакуюць санкцыі адносна Беларусі", - вядзецца ў распаўсюджанай заяве лідэраў апазіцыйных палітычных партый.

Палітычныя партыі на паседжанні 21 траўня прынялі яе ў сувязі "з пагаршэннем адносінаў Беларусі з ЗША і Еўрапейскім Звязам", паведамляе сайт www.udfb.org.

Палітыкі адзначылі, што цяпер адносіны Беларусі з ЗША і Еўрапейскім Звязам зазнаюць чарговы крызіс. А "непрадуманыя дзеянні Лукашэнкі па выцісканню амбасады ЗША з Беларусі ствараюць рэальную пагрозу ўвядзення эканамічных і палітычных санкцыяў" .

Беларускія ўлады, вядзецца ў заяве, неаднаразова ініцыявалі міжнародныя скандалы і абвастрэнне адносінаў як з асобнымі краінамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Лідэры палітычных партый выказалі шкадаванне, што "знешняя палітыка беларускага рэжыму арыентавана не на абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі і мільёнаў яе грамадзян, а на задавальненне палітычных амбіцыяў аднаго чалавека".

У той самы час пераважная большасць грамадзян Беларусі, канстатуецца ў заяве, зацікаўлена ў развіцці ўстойлівых і прыязных адносінаў краіны з усімі цывілізаванымі дзяржавамі.

Лідэры партый асудзілі "палітыку канфрантацыі, якую здзяйсняюць беларускія ўлады ва ўзаемаадносінах з ЗША і Еўрапейскім Звязам". І усклалі адказнасць за паўсталыя ў беларускіх грамадзян праблемы з атрыманнем візаў у ЗША, за згортванне праграмаў гуманітарнай супрацы і пагрозу ўвядзення эканамічных санкцыяў адносна Беларусі на Лукашэнку і яго найбліжэйшае асяроддзе.

Палітыкі заявілі пра сваю гатовасць "судзейнічаць урэгуляванню адносінаў Беларусі з ЗША і Еўрапейскім Звязам і стварэнню ўмоваў для ўзаемавыгаднай эканамічнай, гуманітарнай і палітычнай супрацы".

"Гэта магчыма толькі пры выкананні ўладамі Беларусі шэрагу ўмоваў, першая з якіх - неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў", - падкрэслілі лідэры апазіцыі.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Пікантныя «выбары» (Відэа схаванай камэрай) (8092)

29.09, 16:59, — Палітыка

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5894)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5709)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4607)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3918)

3.10, 15:58, — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3917)

3.10, 20:22, — Палітыка

Белорусские «выборы» взглядом украинских журналистов (3809)

29.09, 18:27, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3732)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3728)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3408)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: