Газета з артыкулам пра сына Лукашэнкі нарэшце дайшла да чытача
3
8:31, — Палітыка
21 траўня зноў з затрымкай выйшаў нумар недзяржаўнай газеты «Борисовские новости».
Як распавёў прэс-службе БАЖ заснавальнік і галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас, друкарня «Плутас-маркет» увечары 20 траўня спаслалася на тэхнічныя праблемы і перагружанасць персаналу і пачала друкаваць нумар толькі раніцай 21 траўня.
Сп. Букас лічыць, што друк быў адкладзены з аб’ектыўных прычын, бо выпускпоўнакаляровых «Борисовских новостей» сапраўды патрабуе пераўладкавання друкарскай машыны. Па словах галоўнага рэдактара, чытачам газета будзе дастаўленая са спазненнем амаль на суткі.
Нагадаем: на мінулым тыдні адбылася затрымка выхаду апошняга нумару недзяржаўнай газеты «Борисовские новости». Прычына — цэнзура ў адной з мінскіх друкарань, назву якой Анатоль Букас не пажадаў паведаміць.
Звычайна выданне друкуе мінскае прадпрыемства «Плутас-Маркет», але ў звязку з яго пераездам рэдакцыя была вымушана скарыстацца паслугамі іншай друкарні. 14 траўня, калі рыхтаваўся да друку чарговы нумар газеты, кіраўнік прадпрыемства звярнуў увагу на артыкул «Трэці сын Лукашэнкі» і запатрабаваў ад галоўнага рэдактара зняць матэрыял з паласы і прапанаваць публікацыю на замену.
Анатоль Букас даслаў у друкарню новы артыкул, аднак з-за гэтага газета выйшла пазней. З прычыны парушэння дамоўленасцяў па тэрмінах кіраўніцтва рэдакцыі адмовілася плаціць за наклад, і ён быў знішчаны. Мінулы нумар — з замененым артыкулам — у пятніцу «перадрукаваў» «Плутас-Маркет». Тады ж галоўны рэдактар паабяцаў надрукаваць «Трэці сын Лукашэнкі» ў наступным выпуску.
Навіны
па тэме





