Расея перадае Беларусі сваю базу невыезных
8
12:33, — Грамадства
Расейскія праваахоўныя органы перадаюць Беларусі спіс грамадзян, якім часова забаронены выезд з краіны.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі сёння ў Менску паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі.
Па ягоных словах, у перададзенай базе звестак – з 200 тыс. чалавек. Гэта спісы Інтэрполу, Еўраполу, ФСБ, МУС, падатковых органаў.
Кіраўнік памежведамства адзначыў, што ўключэнне расейскіх невыезных грамадзян у беларускую базу звестак можа стварыць пэўныя праблемы. "Неабходна іншае праграмнае забеспячэнне, кампутары з высокім аб'ёмам памяці. На рашэнне гэтых праблемаў спатрэбіцца пад Br300 млн.", - сказаў ён.





