«Хайнекен» афіцыйна заявіў аб набыцці «Рэчыцапіва»
9
13:21, — Эканоміка
Кампанія Heineken N.V. абвясціла сёння аб набыцці 51% акцый СП "Рэчыцапіва" ААТ. Такім чынам Heineken выходзіць на другое месца ў Беларусі па вытворчасці піва і займае 24% беларускага рынка, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Па ўмовах здзелкі Heineken згаджаецца інвеставаць $ 9,9 млн. (EUR 6,4 млн.) у павелічэнне акцыянернага капіталу "Рэчыцапіва" і, у канчатковым выніку, атрымлівае 51%-ую долю ў СП "Рэчыцапіва" ААТ. Здзелка будзе фінансавацца за кошт крэдытных сродкаў. Чакаецца, што дамова выклікае неадкладны рост прыбыткаў і кошту кампаніі да 2010 года. Прапанаваная здзелка павінна быць ухваленая адпаведнымі органамі, паведамляе Belbeer.com.
У 2007 годзе прадпрыемства «Рэчыцапіва» прадало 285.000 гекталітраў піва, што склала 8% ад вырабленага піва ў краіне. Вытворчыя магутнасці піўзавода складаюць 525.000 гекталітраў. На прадпрыемстве працуе 588 супрацоўнікаў. Піўзавод размешчаны ў Паўднёва-ўсходняй Беларусі, у 280 км ад Менска. Піўзавод мае ўласную саладоўню магутнасцю 10.000 тон.
Ніка Нусмайер (Nico Nusmeier), старшыня аддзялення Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, адзначыў: "Пасля набыцця "Сябар" у снежні 2007 года, гэтая здзелка падкрэслівае нашую ўпэўненасць у патэнцыяле піўнога рынка Беларусі. Звязка "Сябар-Рэчыцапіва" дазволіць заняць лідуючае становішча ў рэгіёне, а таксама створыць платформу для прасоўвання нашых расейскіх марак на рэгіянальным рынку".
Навіны
па тэме





