У Гаазе ўзгадалі пра зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі (Фота)
4- 22.05.2008, 13:43
Акцыя ў падтрымку родных і блізкіх гвалтоўна зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналіста прайшла 16 мая, у Дзень салідарнасці, у Гаазе.
Арганізатары акцыі— грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» і галандская ініцыятыва «Mission to Minsk».
Мірная дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна прайшла каля будынку беларускай амбасады з 16:00 да 17:30 па мясцовым часе. Ее ўдзельнікі трымалі расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам «Гвалтоўна зніклі ў Беларусі».
Наступны Дзень салідарнасці з ахвярамі «апошняй дыктатуры Еўропы» ў Нідэрландах пройдзе 16 чэрвеня.
