banner1 banner1 banner1

22.05.2008

Барыс Хамайда: «Пабілі брата — хацелі адпомсьціць мне» 7

17:41, — Палітыка

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў «Радыё Свабода», што на ягонага брата Вячаслава быў зьдзейсьнены напад. Ён не выключае, што такім чынам рэалізавалі свае даўнія пагрозы прыхільнікі прафашыстоўскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”.

Паводле апісаньня Вячаслава Хамайды, малады хлапец гадоў пад дваццаць напаў на яго па дарозе зь лецішча: зьбіваў нагамі, да крыві разьбіў твар, і ўсё гэта моўчкі, безь ніякіх тлумачэньняў. У аддзеле міліцыі Віцебскага раёну паводле гэтага факту ўзбуджаная крымінальная справа.

Барыс Хамайда згадаў, што ўвосень мінулага году невядомыя хуліганы падобным чынам зьбілі 18-гадовага сына віцебскага сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава. Напярэдадні той падзеі спадары Хамайда і Дзяржаўцаў, а таксама яшчэ двое сябраў КХП БНФ Ян Таўпыга і Сяргей Каваленка атрымалі ліст з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “РНЕ”.

Пасьля таго Барыс Хамайда атрымаў яшчэ адзін ліст з пагрозамі, дзе ад імя віцебскай філіі “РНЕ” яго абяцалі пакараць за распаўсюд незалежнай газэты “Курьер из Витебска”. Спадар Хамайда лічыць верагодным, што зьбіцьцё брата — гэта рэалізацыя пагрозаў або спроба запалохаць яго самога за апазыцыйную дзейнасьць.

Лісты ад імя “РНЕ” дасылаліся віцебскім актывістам неаднаразова. Звароты ў міліцыю і КДБ нічога не далі: у пісьмовых адказах з праваахоўных органаў ім пісалі, што “РНЕ” — не зарэгістраваная ў Рэспубліцы Беларусь арганізацыя, і таму знайсьці яе сяброў ці прыхільнікаў немагчыма.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8687)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6019)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5060)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4208)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4178)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4044)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4027)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3927)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3740)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3680)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: