9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hasta La Vista: Аляхно не прайшоў у фінал «Еўрабачання» (Відэа)

84

Руслан Аляхно - прадстаўнік Беларусі ў другім паўфінале міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне", не прайшоў у фінал. Такім чынам, сёлета наша краіна не будзе паказана на прэстыжнай еўрапейскай музычнай пляцоўцы.

У фінал конкурсу прайшлі 10 краінаў: Украіна, Грузія, Латвія, Швецыя, Данія, Албанія, Партугалія, Харватыя, Ісландыя, Турцыя.

У фінал не прайшлі: Беларусь, Літва, Чэхія, Швейцарыя, Балгарыя, Вугоршчына, Кіпр, Македонія, Мальта.

Руслан Аляхно выканаў песню "Hasta La Vista". Нумар артыста, на думку назіральнікаў, быў даволі пасрэдным. Чатыры дзяўчыны на падтанцоўцы, сцэна "аздобленая" шарамі, на якія час ад часу ўздымаўся спявак, а ў канцы феерверк, падобны на выбухі звычайных петардаў. Напрыканцы на экране з'явілася складзеная з гэтых самых шароў лацінская літара R (Руслан).

Варта адзначыць, што Дыяна Гурская, якая прайшла ў фінал ад Грузіі, спачатку хацела выступаць за Беларусь, аднак спецыяльная камісія здзейсніла выбар на карысць Руслана Аляхно.

Нагадаем, што ў першым паўфінале пераможцамі сталі прадстаўнікі Грэцыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Фінляндыі, Расеі, Ізраілю, Азербайджана, Арменіі, Польшчы і Нарвегіі. Дзевяць удзельнікаў вызначылі тэлегледачы, яшчэ аднаго - рэзервовыя журы ў краінах-удзельніцах.

Фінал конкурсу пройдзе 24 траўня.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках