«Працэс 14-ці»: суд перанеслі на 26 траўня
1- 23.05.2008, 9:51
Суд па справе ўдзельнікаў акцый пратэсту прадпрымальнікаў, так званы “Працэс 14-ці”, перанесены на 26 траўня. Пачатак паседжання – у 9.30.
Сёння перад судом паўстануць Павел Вінаградаў, Міхась Субач і Максім Дашук. Яшчэ адзін удзельнік працэсу - Аляксандр Баразенка – на гэты момант знаходзіцца за мяжой. Справу будзе разглядаць суддзя Есьман. В.А.
Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаны раней. Моладзеваму актывісту Андрэю Кіму судом Цэнтральнага раёна Менска прызначана да 1,5 гадоў калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч- прысуджаны да выпраўленчых працаў па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.
Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, выйшла каля 5 тысяч прадпрымальнікаў, якія на знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.