9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель асуджаны на 7 сутак

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель завочна асуджаны судом Першамайскага раёна да 7 сутак арышту. Сёння актывіст атрымаў па пошце копію пастановы суду.

Нагадаем, што такія ж завочныя прысуды за ўдзел у афіцыйным першамайскім мітынгу былі вынесены актывісту "Еўрапейскай Беларусі" Паўлу Юхневічу і лідэрам "Маладога Фронту" Змітру Дашкевічу і Артуру Фінькевічу. Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, рашэнне суду Першамайскага раёна супярэчыць закону і не з'яўляецца правамоцным.

Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" прышлі 1 траўня да Нацыянальнай бібліятэкі і ўзнялі на афіцыйным мітынгу дзесяткі еўрапейскіх сцягоў. 1 траўня афіцыйна святкуецца ў Беларусі як Дзень Працы. Да таго ж, дата мае вялікае значэнне, як для Еўропы, так і для Беларусі: чатыры гады таму ў Еўразвяз увайшлі 10 новых дзяржаў і межы ЕЗ пашырыліся да нашай краіны.

Як толькі на месцы афіцыйных святкаванняў сярод чырвона-зялёных сцягоў з'явіліся сцягі Еўразвяза, да апазіцыянераў падбеглі супрацоўнікі АМАПу. Амапаўцы выхоплівалі сцягі Еўразвяза ў актывістаў, ламалі іх, адымалі сінія полкі з зоркамі.

Усяго падчас афіцыйнага мітынгу было затрымана каля 30 чалавек. Раней за гэтую ж акцыю адбыў 15 сутак арышту адзін з лідэраў "Еўрапейскай Беларусі" Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках