9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Працэс 14-ці»: АМАП зняў з даху расцяжку «Не рэпрэсіям!» (Відэа, фота)

1

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю ў момант пачатку суда над удзельнікамі дэманстрацыі прадпрымальнікаў.

Насупраць будынку суда на вуліцы Кірава з даху суседняга дома быў вывешаны транспарант з надпісам «Не рэпрэсіям!»

Транспарант змог правісець 10 хвілін, і быў зняты супрацоўнікамі АМАПу, якія дзяжурылі ля будынку суда.

Нагадаем, што судовае паседжанне па справе ўдзельнікаў акцый пратэсту прадпрымальнікаў, так званы «Працэс 14-ці», пачаўся сёння ў Цэнтральным судзе Менска.

Перад судом прадсталі Павел Вінаградаў, Міхаіл Субач і Максім Дашук. Яшчэ адзін удзельнік працэса – Аляксандр Баразенка – у цяперашні час знаходзіцца за мяжой.

Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаныя раней. Моладзевы актывіст Андрэй Кім прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1, 5 год калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч - прысуджаныя да выпраўленчых прац па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Ўладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.

Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, вышлі тысячы прадпрымальнікаў, якія ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнка перакрылі праспект Незалежнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках