banner1 banner1 banner1

3.05.2008

На думку міліцыі, «фашысцкая свастыка не з'яўляецца парушэннем грамадскага парадку» 24

11:26, — Палітыка

У штаб-кватэру БНФ прыйшла пастанова аб адмове распачаць крымінальную справу "па фактах пашкоджання шкла і нанясення надпісаў на дзверы офіса".

Міліцыя палічыла, што гэтыя дзеянні (уключаючы малюнак фашысцкай свастыкі) не з'яўляліся "грубым парушэннем грамадскага парадку".

Нагадаем, што ўначы 30 сакавіка невядомыя разбілі вокны ў штаб-кватэры БНФ, напісалі на дзвярах офіса "Минск русский город" і намалявалі фашысцкую свастыку. У дадатак, на месцы здарэння былі знойдзены ўлёткі незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі.

Высветлілася, што курсант акадэміі МУС Круглік, які шпацыраваў па начным Менску з жонкай, бачыў, як трое хлопцаў знаходзіліся каля штаб-кватэры БНФ, і адзін з іх "наносіў фарбай надпісы на дзверы". Мала таго, курсант пачуў гук сігналізацыі. Круглік затэлефанаваў па тэлефоне 102 і паведаміў пра здарэнне. Тым часам зламыснікі, зрабіўшы сваю чорную справу, спакойна вырушылі дадому: адзін з іх пайшоў у метро, а двое іншых з'ехалі ў трамваі маршруту №3 у бок Серабранкі, піша газета "Салідарнасць".

Па выніках разгляду Савецкі РУУС вырашыў адмовіць у распачынанні крымінальнай справы і даслаў у штаб-кватэру БНФ пасланне наступнага зместу (арфаграфія і пунктуацыя арыгіналу захаваныя): “Принятыми в ходе проверки мерами розыска, установить лицо, нанесшее надписи, а также повредившее стекло, не представилось возможным… В действиях не установленных лиц отсутствует состав преступления предусмотренного ст. 339 УК Республики Беларусь, так как в ходе проведения проверки не были полученные данные о том, что они были направлены на грубое нарушение общественного порядка и такого за собой не повлекли”.

Ну, зразумела! Згодна з кваліфікацыяй цяперашніх уладаў, "грубае парушэнне грамадскага парадку" - гэта калі нехта напіша на сцяне дома "Люблю Беларусь!". А свастыку малюйце, колькі заўгодна!

Напісаць каментар (24)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (6093)

8.05, 10:35, — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (5715)

12.05, 13:17, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (5438)

8.05, 17:44, — Грамадства

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (5184)

13.05, 9:03, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (5173)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4959)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4876)

7.05, 12:23, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4852)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4837)

12.05, 9:51, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4793)

8.05, 12:08, — Грамадства

Подписка на рассылку