banner1 banner1 banner1

4.05.2008

Незалежнасьць ад розуму 1

12:44, Пётра Рудкоўскі, “Наша Ніва” — Палітыка

Выкідваньне прэч амэрыканскіх дымляматаў – гэта жэст, які да болю нагадвае нахабства Садама Хусэйна шэсьць-сем гадоў таму.

Міралюбная Беларусь ізноў ваюе. Што праўда, не чуваць стрэлаў, бомбы ня валяцца на галаву і кроў, дзякуй Богу, ня льецца. Бо вайна гэтая не рэальная, а толькі віртуальная.

Беларускі рэжым, як відаць, глыбока ўпадабаў менавіта такі спосаб самасьцьвярджэньня – віртуальныя войны. От, такі субстытут Вялікай Айчыннай Вайны, якая рэальна закончылася ў 1944-45, а віртуальна доўжыцца аж да сёньняшняга дня і працягвацца будзе заўтра й пасьлязаўтра. Ролю «праціўніка» тут іграюць самыя розныя суб’екты, пачынаючы ад «спрадвечна варожай» Амэрыкі і заканчваючы «спрадвечна братэрскай» Расеяй. Учора мы лезьлі ў зямлянкі, змагаючыся з «газавай агрэсіяй» Расеі, пазаўчора біліся з палякамі, ну а сёньня счапіліся не на жарты з наймагутнейшай дзяржавай сьвету, са Злучанымі Штатамі.

Віртуальныя войны могуць мець рэальныя наступствы. У той час, як вайна з Расеяй асабліва не паўплывала на зьмену расейскай палітыкі да Беларусі (хіба што прыпячатала перакананьне расейскіх элітаў у мэтазгоднасьці ажыцьцяўленьня больш жорсткай эканамічнай лініі ў стасунку да «саюзьніка»), то вайна з такімі суб’ектамі, як Польша, а тым больш ЗША мае крыху болей нюансаў. Пасьля канфлікту з Польшчай (маецца на ўвазе перадусім канфлікт 2005 г., зьвязаны з выбарамі ў Саюз палякаў у Беларусі, хаця да гэтага дадаліся пазьней яшчэ іншыя эпізадычныя канфлікты) падтрымка дэмакратычных сілаў у Беларусі сталася для Польшчы сталым элемэнтам усходняй палітыкі. Заўважма, што небагатая Польшча выдаткоўвае на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці ці не палову з таго, што выдаткоўвае на гэту мэту ўвесь Эўрасаюз. І тут справа ўжо ня столькі ў тым, што польскія эліты больш любяць нашых дэмакратычных лідэраў, чым прэзыдэнта-аўтакрата. Незалежна ад любові ці нелюбові да апазыцыйных дзячоў, падтрымка барацьбы супраць свавольнага аўтакрата сталася для палякаў справай абароны сваёй нацыянальнай годнасьці.

Нечага падобнага трэба чакаць і ад ЗША. Што праўда, беларускі рэжым для Злучаных Штатаў ужо даўно пачаў функцыянаваць як патэнцыйная пагроза для нацыянальнай бясьпекі (хаця б з прычыны вайсковага гандлю з ісламскімі краінамі, варожымі да ЗША), але выкідваньне прэч амэрыканскіх дымляматаў – гэта ўжо жэст, які да болю нагадвае нахабства Садама Хусэйна шэсьць-сем гадоў таму. І хоць праўдападабенства ваенных дзеяньняў ЗША ў стасунку да Беларусі роўнае нулю (і дзякуй Богу), то ўсё ж няма сумневу, што ўвага да Беларусі значна ўзрасьце. Што гэта на практыцы будзе азначаць, пабачым.

Ці канфлікт з Амэрыкай ня кіне нас у абдымкі Расеі? Некаторыя ставяць тут не пытальнік, а кропку або клічнік. Мабыць, прыйдзецца тут парушыць (на момант) прынцып лягічнай няспрэчнасьці і адказаць: «і так, і не». Чаму не? Пры ўсёй непрадказальнасьці беларускага правіцеля, думаю, ёсьць прынамсі адна рэч, якую можна адносна беспамыкова прадказаць: Лукашэнка ня «здасьць» Беларусі да той пары, пакуль ня зьявіцца рэальная магчымасьць зьявіцца ў расейкім палітычным полі ў якасьці хай сабе не прэзыдэнта, але прынамсі такой фігуры, якая давала б рэальныя пэрспэктывы здабыць прэзыдэнцтва. Перакананы, што ў эпоху Пуціна-Мядзьведзева такая магчымасьць цалкам выключаная, а ў гіпатэтычную эпоху, якая настане пасьля «Пуцьведзева», малаімаверная. (Ёсьць, праўда, яшчэ пытаньне, як павёў бы сябе Лукашэнка ў выпадку рэальнай пэрспэктывы страты ўлады ў Беларусі, але гэтае няпростае пытаньне лепш адкласьці пакуль убок.)

Якімі б напружанымі ні былі адносіны з Эўропай ды ЗША, рэжым цяпер настроены на ўмацаваньне незалежнасьці, у тым ліку і ад Расеі. Але дагэтуль мы гаварылі пра «незалежнасьць» як геапалітычную пазыцыю. Калі ж узяць пад развагу культурную незалежнасьць, то тут зьяўляецца месца для «так» у адказе на пытаньне, пастаўленае ў папярэднім абзацы. Антыамэрыканская рыторыка, пацьвержаная цяпер ужо і дзеяньнямі, чыніць Лукашэнку героем нумар адзін у расейскіх ультранацыяналістычных і славянафільскіх колах. Гэта ня можа не прывесьці да ўзаемнай гравітацыі Лукашэкі і славяна-руса-філаў, а гэта азначае, што ў беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі славянафільска-прарасейскі кампанэнт узмоцніцца. А тое, што Лукашэнка бярэ курс на большую незалежнасьць ад Расеі, для славянафілаў або расейскіх ультранацыяналістаў не праблема, а наадварот, цнота: навошта аб’ядноўвацца з карумпаванымі алігархамі, які прадаліся Захаду?

Мабыць, ніводзін яшчэ палітык у Беларусі не выяўляў такога ўзроўню «незалежнасьці», як тое робіць цяперашні наш кіраўнік. Здавалася б, няма ніводнай моцы ў сьвеце, ніводнай супэрдзяржавы, якая змагла б стрымаць «незалежніцкі» імпэт беларускага прэзыдэнта. Але няма таксама і маральных прынцыпаў, ад якіх залежалі б словы і дзеяньні Лукашэнкі. І гэта найбольш сумна. Бо маем тут дачыненьне ня столькі зь незалежнасьцю ад той ці іншай дзяржавы, але перадусім зь незалежнасьцю ад маральных каштоўнасьцяў і прынцыпаў рацыянальнага дзеяньня.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6972)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6587)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6419)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5711)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5610)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4556)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4178)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4137)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3996)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3988)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку