banner1 banner1 banner1

7.05.2008

У Маскве пратэстуюць супраць «нелегітымнай перадачы ўлады» (Фота, відэа) 3

8:32, — Палітыка

6 мая, напярэдадні інаўгурацыі новага прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядведзева, дэмакраты правялі ў Маскве некалькі акцыяў пратэсту супраць «нелегітымнай перадачы ўлады» ад аднаго прэзідэнта да другога.

Каля пяцідзесяці чалавек са сцягамі прайшлі па Вялікай Серпухаўскай, а затым па Пятніцкай вуліцы ў бок цэнтру горада. Рух на некаторы час быў перакрыты, аўтамабілі былі вымушаныя запавольніць рух і ехаць па дарозе ўслед за ўдзельнікамі акцыі. Апазіцыянеры скандавалі: "Не паліцэйскай дзяржаве", "Выйдзі на вуліцу — вярні горад", "Нам патрэбная "Другая Россия". Сярод удзельнікаў "Марша нязгодных" былі актывісты АГФ, "Обороны", "Смены", нацболы, прадстаўнікі Камітэта антываенных дзеянняў. У канцы Пятніцкай дарогу ўдзельнікам шэсця перагарадзілі машыны міліцыі. Супрацоўнікі праваахоўчых органаў разагналі марш. Затрыманая кіраўнік маскоўскага аддзялення АГФ Лаліта Царыя.

Усяго па Маскве было затрымана больш за 50 чалавек. Шмат хто з апазіцыйных актывістаў і грамадзянаў, якія ішлі на "Марш нязгодных", былі схопленыя міліцыяй яшчэ на шляху да месца сбора, у раёне Чыстых прудоў. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў "Марша нязгодных", што збіраліся правесці альтэрнатыўную акцыю, былі затрыманыя каля станцыі метро "Праспект Міра". Акрамя таго, у аддзяленне міліцыі патрапіла група грамадзянаў з дзесяці чалавек, якія былі спыненыя на Славянскай плошчы. Затрыманыя знаходзяцца ва АУС "Кітай-горад", "Краснасельскае" і ў АУС "Басманнае".

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6836)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6508)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6356)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5629)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5524)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4303)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4110)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3955)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3939)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3874)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку