Кошты на нафту дасягнулі гістарычнага максімуму
9:52, — Эканоміка
Кошт на нафту абнавіў гістарычны максімум і наблізіўся падчас гандлю да 122 даляраў за барэль. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP.
Напярэдадні кошт барэля нафты перасягнуў гістарычную адзнаку ў 120 даляраў і дасягнуў на нью-ёркскай біржы NYMEX 120,21 даляраў.
Прычынай рэзкага падвышэння коштаў сталі дапушчэнні пра магчымае паніжэнне паставак нафты Нігерыяй з-за нападу паўстанцаў на нафтавыя будынкі ў краіне, належныя Royal Dutch Shell.
Упершыню да адзнакі 120 даляраў за барэль кошт нафты наблізіўся ў канцы красавіка гэтага года, аднак 29 красавіка кошты знізіліся. Тады падвышэнню спрыялі звесткі, апублікаваныя Міністэрствам працы ЗША, пра ўзровень беспрацоўя ў краіне.




